Кшы́штаф Камэ́да (Krzysztof Komeda, сапраўднае прозвішча Trzciński, 27 красавіка 1931, Познань — 23 красавіка 1969, Варшава) — польскі піяніст і кампазітар, які лічыцца родапачынальнікам нацыянальнай школы джаза. Напісаў музыку да 70 фільмаў.

Кшыштаф Камэда
польск.: Krzysztof Trzciński
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 красавіка 1931(1931-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1969(1969-04-23) (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Польшчы
Жонка Zofia Komedowa[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Жанры джаз
Грамадская дзейнасць
Член у
komeda.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Помнік Камэду ў Познані

Па адукацыі — оталарынголаг. Першая вядомасць да яго прыйшла на Першым джазавым фестывалі ў Сопаце ў 1956 годзе.

У 1956-1962 гадах паспяхова ўдзельнічаў у музычных фестывалях у Маскве, Грэноблі і Парыжы. Сапраўдны поспех яму прынёс альбом Astigmatic (1965) і музыка, напісаная да фільмаў Рамана Паланскі, — «Нож у вадзе», «Тупік», «Танец вампіраў».

Іншыя працы — Перапынены палёт (1964).

З 1968 года жыў у Лос-Анджэлесе, дзе пісаў музыку да фільмаў «Дзіця Размары» Рамана Паланскі і «Бунт»  (англ.) База Куліка. У снежні таго ж года, вяртаючыся дмаоў у кампаніі пісьменніка Марака Хласкі ў стане алкагольнага ап'янення, ён быў выпадкова спіхнуты ўніз па схіле, зваліўся, атрымаў цяжкае страсенне мозгу і неўзабаве трапіў у кому. Быў аперыраваны ў Варшаве, але памёр.

Памяць

правіць

У Слупску штогод праводзіцца фестываль джазавых кампазітараў памяці Кшыштафа Камэды.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #129251534 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

правіць