Турэйск (Шчучынскі раён)

вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Турэ́йск[1] (трансліт.: Turejsk, руск.: Турейск) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавета.

Вёска
Турэйск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 74 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258853096
Турэйск на карце Беларусі ±
Турэйск (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Турэйск (Шчучынскі раён)
Турэйск (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Турэйск (Шчучынскі раён)

Гісторыя

правіць

У канцы 11 — пач. 12 ст. на месцы сяла ўзнікла паселішча славян. Упершыню Турыйск згадваецца ў 1253 г. у Іпацьеўскім летапісе. Паводле археалагічных даследаванняў гэта была невялікая крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Уверх па цячэнні Нёмана размяшчалася неўмацаванае паселішча. Горад, відавочна, уваходзіў у склад Гарадзенскага княства.

Славутасці

правіць
 
Мікалаеўская царква ў пачатку XX ст.
  • На ўскраіне вёскі — старажытнае гарадзішча, над р. Нёман. Займае сярэдзіну выспы, выцягнутай уздоўж правага берага Нёмана. З поўдня і поўначы пляцоўка гарадзішча абмежавана крутымі схіламі, а з заходняга і ўсходняга бакоў адрэзана ад працягу грады дугападобнымі валамі. Падчас раскопак знойдзена старажытная кераміка і інш.
  • Свята-Мікалаеўская царква. Пабудавана ў 1875 г. на месцы папярэдняга ўніяцкага храма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць