Тыазол, 1, 3-тыазолараматычнае гетэрацыклічнае злучэнне, адзін з асноўных азолаў.

Бясколерная вадкасць. Тэмпература кіпення 117—118 °С. Шчыльнасць 1198 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °С). Раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. З моцнымі кіслотамі ўтварае солі.

Вытворныя тыазолу выкарыстоўваюцца ў якасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 67. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Химическая энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянца. — М.: Советская энциклопедия. 1988. (руск.)

Спасылкі правіць