Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна
Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна — тэатр музычнай камедыі, што знаходзіцца ў сталіцы Арменіі горадзе Ерэване. Заснаваны ў 1942 годзе.
Тэатр музычнай камедыі ім. Акопа Параняна | |
---|---|
Заснаваны | 1941 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак |
375001, вул. В. Саркісяна 4 |
Кіраўніцтва | |
Галоўны рэжысёр | Ерванд Хрыстафоравіч Казанчян |
Галоўны дырыжор | Іспір Іванавіч Хараджанян |
Галоўны балетмайстар | Аляксандр Барысавіч Лебедзеў |
Галоўны хормайстар | Надзея Сяргееўна Аразава |
Сайт | comedytheater.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСавецкі час
правіцьУ лютым 1941 года на сесіі Вярхоўнага Савета Армянскай ССР было прынята рашэнне пра арганізацыю ў Ерэване тэатра музычнай камедыі. Увасобіць рашэнне з’езда і адкрыць тэатр удалося ўжо на наступны 1942 год. Новы тэатр быў названы ў гонар вядомага армянскага драматурга Акопа Параняна, а першым яго дырэктарам, 15 сакавіка 1942 года, быў прызначаны Завен Варданян. Сярод першых пастановак ерэванскага тэатра былі творы армянскай класікі «Карынэ» Тыграна Чухаджана і «Кум Моргана» Аляксандра Шырванзадэ, апроч гэтага, тэатрам было пастаўлены шэраг спектакляў сусветнай класікі[1]. У 1943—1945 гадах тэатрам кіраваў заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР Арцемій Айвазян[2]. Сярод лепшых пастановак таго часу «Вольны вецер» Дунаеўскага, «Усходні дантыст» і «Хадж Назар» Айвазяна і Дземірчана, «Вялікае вяселле» Тыграняна і шэраг іншых[1].
У савецкі час тэатр імя А. Параняна найчасцей звяртаецца да маральна-этычных праблем адносін у грамадскім і сямейным жыцці сучаснікаў. У музычных камедыях тэатра заўважна прыцягненне і да сатыры, да абсмейвання духоўнай злыбеды і парадыравання мяшчанства[3].
Незалежная Арменія
правіцьЗ развалам Савецкага Саюза тэатральнае мастацтва ў Арменіі стала прыходзіць у заняпад. Выжыўшы ў цяжкія дзевяностыя, тэатр знайшоў другое дыханне. У 1998 годзе на міжнародным тэатральным конкурсе ў Руставі тэатр становіцца пераможцам у намінацыі «лепшая класічная пастаноўка». Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у 2007 годзе ў тэатры было паказана тры новыя спектаклі і больш 140 рэпертуарных пастановак[4]. Штогод, пачынаючы з 2010 года, у тэатры праходзіць цырымонія ўручэння нацыянальнай тэатральна прэміі «Артавазд», якая была перанесена сюды з кінатэатра «Масква»[5]. Ужо праз год на прэміі «Артавазд 2011», праходзілай у родных сценах, за пастаноўку рэжысёрам Шушан Геваргян спектакля «Арэгназан», тэатр атрымаў галоўны прыз у намінацыі «Лепшы моладзевы спектакль»[6]. У 2013 годзе на прэміі «Артавазд 2013» спектакль «Кум Моргана», пастаўлены на сцэне тэатра рэжысёрам Ервандам Казанчанам, быў прызнаны «Лепшым спектаклем»[7].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Музыкальная энциклопедия. т.1 — Гл. ред-ры. С. С. Мокульский, П. А. Марков — Изд-во «Советская энциклопедия», 1961 г. стр. 303
- ↑ Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973
- ↑ Жукова Л. Л. 'В мире оперетты' / гл. Черты национальной оперетты /- Москва: Знание, 1976 — с.112
- ↑ Ереванский театр музыкальной комедии нуждается в ремонте – директор . Новости Армении (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 12 красавіка 2013.
- ↑ Сона Мелоян. "Спартак" — Чемпион!(недаступная спасылка). Голос Армении (30 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013. Праверана 12 красавіка 2013.
- ↑ Влад Мурадян. Вручены театральные премии «Артавазд» . Собеседник Армении (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2013. Праверана 30 лістапада 2012.
- ↑ Сона Мелоян. Награды царя Артавазда — в честь короля сцены Папазяна(недаступная спасылка). No 32 (20385). Голос Армении (30 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013.