Тэлазіёзы
Тэлазіёзы[2] (лац.: thelaziasis, англ.: Thelaziosis) — гельмінтозы з групы нематадозаў, якія выклікаюцца круглымі чарвямі сямейства тэлазііды (Thelaziidae). Дарослыя асобіны ўсіх выяўленых да гэтага часу відаў роду Thelazia паразітуюць пад кан’юнктывай вока і у навакольных тканках (такіх як павекі, слёзныя пратокі і да т. п.) розных млекакормячых, у тым ліку людзей, і птушак. Узбуджальнікам гельмінтозу з’яўляецца від Thelazia callipaeda або радзей — Thelazia californiensis.
Тэлазіёзы | |
---|---|
Медыцынская спецыяльнасць | інфекталогія[d] і гельмінталогія |
Сімптомы | conjunctivitis[d], tear secretion[d] і адчуванне |
Медыцынскі агляд | ophthalmoscopy[d] |
Лячэнне | removal[d] і removal[d] |
Анатамічная лакалізацыя | вока |
Носьбіт узбуджальніка інфекцыі | сабака свойскі, C. lupus, fox[d], N. procyonoides і Phortica variegata[d] |
ICD-9-CM | 128.8[1] |
Этыялогія
правіцьЯйцы адкладаюцца з сфармаванымі лічынкамі ў слёзную вадкасць дэфінітыўнага гаспадара. Паразітуюць пад кан’юнктывай вока ў сабак, ваўкоў, ліс, янотападобных сабак. Прамежкавым гаспадаром з’яўляецца муха віду Phortica variegata. Поўзаючы ля ўнутранага вугла вока жывёлы, у меншай ступені, чалавека, муха заглынае яйцы разам са слёзнай вадкасцю. Увесь цыкл развіцця гельмінта завяршаецца за 50 дзён.
Thelazia californiensis сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы ў сабак. Самец даўжынёй 7,7—12,72 мм; самка — 12,85—18,80 мм. Апісана паразітаванне гельмінта ў чалавека.
Клінічныя праявы
правіцьХворага турбуе ўзмоцнены слёзацёк, кан’юктывіт, кератыт, адчуванне іншароднага цела ў воку.
Дыягностыка
правіцьДля дыягностыкі робяць агляд вачэй і прылеглых тканак на наяўнасць гельмінтаў. Дарослая асобіна вельмі актыўная, таму яе рухі прыкметныя.
Лячэнне
правіцьВыдаленне гельмінтаў прамываннем вачэй 2 % растворам навакаіну.
Прафілактыка
правіцьПрадухіленне ў эндэмічных месцах магчымасці траплення мух у вобласць вакол вачэй. Пасля кантакту з сабакамі варта старанна мыць рукі не падносячы да гэтага іх да вачэй.
Крыніцы
правіць- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
- ↑ Тэлазіёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 136—137
Літаратура
правіць- Демидов Н. В. Потёмкин А. А. Справочник по терапии и профилактике гельминтозов животных. — М., 1980
- Многотомное руководство по микробиологии, клинике и эпидемиологии инфекционных болезней. Том IX. ПРОТОЗОИНЫЕ БОЛЕЗНИ, ГЕЛЬМИНТОЗЫ, ЧЛЕНИСТОНОГИЕ, ИМЕЮЩИЕ МЕДИЦИНСКОЕ ЗНАЧЕНИЕ, И ЯДОВИТЫЕ ЖИВОТНЫЕ. Глава XXXIV. В. А. Гефтер. ПРОЧИЕ НЕМАТОДОЗЫ И КАЗУИСТИЧЕСКИЕ НАХОДКИ НЕМАТОД У ЧЕЛОВЕКА Издательство «МЕДИЦИНА», 1968. — Стр. 651. (руск.)
- Otranto, D; Traversa, D (2005). «Thelazia eyeworm: an original endo- and ecto-parasitic nematode». Trends in Parasitology. 21 (1): 1-4. doi:10.1016/j.pt.2004.10.008. PMID 15639731