Тэлефонная сетка агульнага карыстання
Тэлефонная сетка агульнага карыстання, (англ.: PSTN, public switched telephone network) — сеціва, доступ да якога ажыццяўляецца праз звычайныя дротавыя тэлефонныя апараты, міні-АТС і абсталяванне перадачы даных.
PSTN — секцыя тэлефоннай інфраструктуры, якая ідзе ад софтсвічаў Class-5 (PBX) офісаў і ажыццяўляецца з дапамогай IXC (англ.: interexchange carriers).
У PSTN перадача сігналаў (у тым ліку і наладка злучэння) і сама размова адбываецца праз адну і тую ж універсальную лінію сувязі (магістраль) ад сістэмы камутацыі (СК) крыніцы да СК адрасата. Гэты працэс займае каналы сувязі ўсіх задзейнічаных падчас злучэння СК. Гэта значыць, калі патрэбны адрасат заняты, усе гэтыя злучэнні будуць марнымі.
Звычайна PSTN выкарыстоўваюць зоркападобную тапалогію (галоўны элемент злучаны з мноствам другасных). Але гэта не адзіны метад. Напрыклад, CATV выкарыстоўвае трэвападобную тапалогію.
Гл. таксама
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |