Тэлефонная сувязь
Тэлефонная сувязь — перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; від электрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой адлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у электрычныя сігналы ў мікрафоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлефонных паведамленняў адбываецца па правадных, кабельных, радыёрэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі, камутацыя каналаў тэлефоннай сувязі (злучэнне і раз’яднанне абанентаў) — аўтаматычнае і ручным спосабамі на тэлефонных станцыях.
У Расіі гарадскія тэлефонныя станцыі пачалі дзейнічаць з 1882 года, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія тэлефоннай сувязі Мінск—Смалявічы—Барысаў пабудавана ў 1908 годзе.
Літаратура
правіць- Тэлефонная сувязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэлефонная сувязь