Тэнііды[1] (Taeniidae) — сямейства стужачных чарвей. Самае вялікае сямейства з атраду Cyclophyllidea[2].

Тэнііды

Бычыны цэпень (Taenia saginata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taeniidae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  57390
NCBI  6208
EOL  2556164

Сярод прадстаўнікоў сямейства мноства відаў медыцынскага і ветэрынарнага значэння, у тым ліку такія віды, як свіны цэпень (Taenia solium), бычыны цэпень (Taenia saginata) і Echinococcus granulosus. Тэнііды з’яўляюцца паразітамі млекакормячых і многія з іх заразныя для чалавека.

Апісанне

правіць

Цела даўжынёй да 20 метраў, стужкападобнае, членістае. На галоўцы размешчаны прысоскі, хабаток у большасці відаў з 2 радамі хіцінавых кручкоў[1]. Гермафрадыты. Матка прадаўгаватая, галінастая, зрэдку шара- або мехападобная з бакавымі выпучваннямі. Семяннікі шматлікія. Яечнік (лопасцевы або ныркападобны) и жаўточнік размешчаны ў задняй частцы членіка. Аплодненае яйцо развіваецца ў матцы і мае зародак, які ў целе прамежкавага гаспадара пераўтвараецца ў лічынку, своеасаблівую для кожнага роду[1].

Дарослыя тэнііды паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (канчатковыя гаспадары), лічынкі — у розных органах і тканках капытных, грызуноў і чалавека (прамежкавыя гаспадары), выклікаюць тэніідозы[1].

Сістэматыка

правіць

Сямейства ўключае чатыры роды:

Жыццёвы цыкл

правіць

Прадстаўнікі сямейства адрозніваюцца сваім наземным жыццёвым цыклам, які ўключае стадыю спакою, званую метацэстодай. Яны развіваюцца ў тканках прамежкавага гаспадара, калі яйцы спажываюцца. Яйцы вылупляюцца ў анкасферу, якая праходзіць праз сценку кішэчніка і ўтварае метацэстоду. Прыкладам можа служыць цыстыцэркоід, цыстыцэрк, альбо гідатыдная кіста. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні метацэстоды.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г І. В. Меркушова. Тэнііды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 140
  2. taeniid. www.aavp.org (16 ліпеня 2014). Праверана 20 February 2019.
  3. Nakao, Minoru; Lavikainen, Antti; Iwaki, Takashi; Haukisalmi, Voitto; Konyaev, Sergey; Oku, Yuzaburo; Okamoto, Munehiro; Ito, Akira (2013). "Molecular phylogeny of the genus Taenia (Cestoda: Taeniidae): Proposals for the resurrection of Hydatigera Lamarck, 1816 and the creation of a new genus Versteria". International Journal for Parasitology. 43 (6): 427–437. doi:10.1016/j.ijpara.2012.11.014. ISSN 0020-7519. PMID 23428901.

Літаратура

правіць
  • Основы цестодологии. Т. 4.
  • Абуладзе К. И. Тениаты — ленточные гельминты животных и человека и вызываемые ими заболевания. — М, 1964
  • Гинецинская Т. А., Добровольская А. А. Частная паразитология: Паразитические простейшие и плоские черви. — М., 1978