Тэофілу Брага

Жуакі́н Тэо́філу Ферна́ндыш Бра́га (парт.: Joaquim Teófilo Fernandes Braga; 24 лютага 1843, Понта-Дэлгада, Азорскія астравы — 28 студзеня 1924, Лісабон) — партугальскі пісьменнік (паэт, драматург), навуковец і палітык.

Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага
Joaquim Teófilo Fernandes Braga
Жуакін Тэофілу Фернандыш Брага
Тэофілу Брага
сцяг
Старшыня Часовага ўрада Партугаліі
6 кастрычніка 1910 — 24 жніўня 1911 (як кіраўнік дзяржавы)
3 верасня 1911 (як прэм'ер-міністр)
Папярэднік Мануэл II (кароль)
Антоніу Тэйшэйра ды Соза (прэм'ер-міністр)
Пераемнік Мануэл ды Арыяга (прэзідэнт)
Жуан Піньейру Шагаш (прэм'ер-міністр)
сцяг
2-і Прэзідэнт Партугаліі
29 мая 1915 — 5 кастрычніка 1915
Папярэднік Мануэл ды Арыяга
Пераемнік Бернардыну Машаду
 
Партыя
Адукацыя Каімбрскі ўніверсітэт
Прафесія пісьменнік, лектар, філосаф, этнограф
Дзейнасць антраполаг, палітык, драматург, філосаф, выкладчык універсітэта, паэт
Месца працы
Нараджэнне 24 лютага 1843(1843-02-24)[1][2][…]
Смерць 28 студзеня 1924(1924-01-28)[1][2][…] (80 гадоў)
Пахаванне
Жонка Марыя ду Карму Шаўер
Дзеці Жуакін, Марыя да Граса, Тэофілу
 
Аўтограф Assinatura Teófilo Braga.svg
 
Узнагароды
Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Sash of the Three Orders

БіяграфіяПравіць

Выдаў свой першы зборнік вершаў Зялёнае лісце (парт.: Folhas Verdes) у 1864 годзе. Атрымаўшы юрыдычная адукацыя ў Каімбрскім універсітэце, пераехаў у 1872 годзе ў Лісабон, дзе заняўся літаратурнай дзейнасцю, выдаючы як зборнікі вершаў, так і этнаграфічную (даследаванні народных песень) і філасофскую літаратуру.

У 1878 Брага быў абраны ў партугальскі парламент, дзе далучыўся да рэспубліканцаў-федэралістаў. Уступіўшы ў Партугальскую Рэспубліканскую партыю, 1 студзеня 1910 года ўвайшоў у склад яе Палітычнай дырэкторыі. Пасля перавароту 5 кастрычніка, які зрынуў манархію, стаў 6 кастрычніка 1910 старшынёй Часовага ўрада Партугальскай Рэспублікі і выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. 24 жніўня 1911 ён склаў абавязкі прэзідэнта, а 3 верасня прэм'ер-міністра. Аднак пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі ён у 1915 годзе быў абраны часавым прэзідэнтам, каб завяршыць яго тэрмін. Пахаваны ў Кляштары еранімітаў у Лісабоне.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Teófilo Braga // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Teofilo Braga // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Téofilo Braga // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць