Мануэл II (парт.: Manuel II, 18891932) — апошні кароль Партугаліі. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.

Мануэл II
парт.: Manuel II
D. Manuel II - Benoliel (Cabral Moncada).png
Brasão de armas do reino de Portugal.svg
манарх Партугаліі[d]
1908 — 1910
Нараджэнне 15 лістапада 1889(1889-11-15)[1][2][…]
Смерць 2 ліпеня 1932(1932-07-02)[1][2][…] (42 гады)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Карлуш I
Маці Амелія Арлеанская
Жонка Princess Augusta Victoria of Hohenzollern[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць манарх
Аўтограф Assinatura D. Manuel II.svg
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар Вялікага крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of Saint Stephen of Hungary кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа ордэн Серафімаў ордэн Слана Grand Cross of the Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Order of the Most Holy Annunciation Grand Cross of the Sash of the Three Orders Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другі сын караля Карлуша I і Амеліі Арлеанскай. Уступіў на прастол у 19-летнім узросце пасля забойства ў Лісабоне бацькі і старэйшага брата спадчынніка прастола Луіша Філіпэ 1 лютага 1908. Сам Мануэл быў таксама лёгка паранены пры гэтым замаху. Звольніў дыктатарскі ўрад, прызначыў дэмакратычныя выбары, на якіх рашучую перамогу атрымалі сацыялісты і рэспубліканцы. Праз два гады (1910) была зрынута рэвалюцыяй, Партугалія абвешчана рэспублікай.

У эміграцыі Мануэл напісаў кнігу пра сярэдневяковую партугальскую літаратуру. Памёр у Вялікабрытаніі. Быў жанаты на Аўгусце Вікторыі Гогенцолерн (18901966), але шлюб быў бяздзетным. З яго смерцю спынілася партугальская галіна Кобургскага дому. Вяршэнства ў дынастыі перайшло да далёкіх сваякоў (галіны Дуарці) — нашчадкам выгнанага караля Мігеля I.

Зноскі

  1. а б Manuel II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Manoel II de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Emanuel II. (Portugal) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

СпасылкіПравіць