Жуан Піньейру Шагаш

Жуа́н Пінье́йру Ша́гаш (парт.: João Pinheiro Chagas; 1 верасня 1863, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 мая 1925, Эштарыл) — партугальскі палітык, другі прэм'ер-міністр Партугаліі пасля рэвалюцыі 1910 года.

Жуан Піньейру Шагаш
парт.: João Pinheiro Chagas
Сцяг2-і прэм'ер-міністр Партугаліі
3 верасня 1911 — 12 лістапада 1911
Папярэднік Тэофілу Брага
Пераемнік Аўгусту ды Вашканселуш
Нараджэнне 1 верасня 1863(1863-09-01)[1]
Смерць 28 мая 1925(1925-05-28)[1] (61 год)
Партыя Партугальская рэспубліканская партыя
Дзейнасць палітык, журналіст, пісьменнік, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Military Order of Saint James of the Sword
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жуан Піньейру Шагаш нарадзіўся ў Рыа-дэ-Жанэйра ў сям'і партугальскага эмігранта. Вучыўся ў Лісабоне, затым стаў журналістам. Калі ў 1890 годзе Вялікабрытанія прад'явіла Партугаліі ўльтыматум, запатрабаваўшы вываду партугальскіх войскаў з часткі калоній Мазамбік і Ангола (сучасныя тэрыторыі Замбіі і Зімбабвэ), ён уступіў у Рэспубліканскую партыю. У 1891 годзе ўдзельнічаў у паўстанні 31 студзеня, за што быў сасланы ў Анголу. З Анголы бег у Бразілію, дзе працягнуў прарэспубліканскую дзейнасць. Быў адным з актыўных праціўнікаў аўтарытарнага ўрада Жуана Франку ў 19061908 гадах.

Пасля рэвалюцыі 1910 года быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Парыжы. З 3 верасня па 12 лістапада 1911 года выконваў абавязкі главы ўрада Партугаліі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэофілу Брагу.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • Pihneiro Chagas (João), Portugal — Dicionário Histórico, Corográfico, Heráldico, Biográfico, Bibliográfico, Numismático e Artístico, Volume IV, págs. 762—763. (парт.)
  • Vasco Pereira, A Vida de João Chagas — de degredado de 1ª classe a Primeiro-Ministro, com texto introdutório de João Medina, Lisboa, 2005. (парт.)

Спасылкі правіць