Тэрмас
Тэрмас — пасудзіна, якая забяспечвае захаванне адносна пастаяннай тэмпературы. Засцерагае прадукты харчавання ад астывання або награвання. Уяўляе сабою пасудзіну Дзьюра, змешчаную ў металічны або пластмасавы корпус. Паводле прызначэння вылучаюць тэрмасы бытавыя (ёмістасць 0,25 — 3 л), грамадскага харчавання (да 30 л) і т.зв.тэрмакантэйнеры, якія маюць некалькі судкоў з харчаваннем (напр., піражкі, марожанае і інш.).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Gustav_R._Paalen%2C_Double_Welled_Vessel_1909.png/220px-Gustav_R._Paalen%2C_Double_Welled_Vessel_1909.png)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрмас