Тэрэсва
Тэрэсва (укр.: Тересва) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Цячыўскага раёна на мяжы з Румыніяй на рацэ Ціса.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная характарыстыка
правіцьРазмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Мармарошскай катлавіны, пры ўпадзенні ракі Тэрэсвы ў Цісу. Адлегласць да райцэнтра складае каля 10 км і праходзіць па трасе Н09 Мукачэва - Хуст - Цячыў - Рахіў - Івана-Франкоўск. У мястэчку размешчана аднайменная станцыя Львоўскай чыгункі.
Паблізу мястэчка размешчаны аднайменны пункт пропуску на мяжы з Румыніяй. З румынскага боку знаходзіцца пункт пропуску "Кімпілунг ла Ціса", жудэца Марамурэш, аўтадарога № 19 у напрамку Сігету-Мармацыей.
У другой палове XIX ст. Тересва была цэнтрам павета Мараморашскага камітату. З 1848 г. паселішча карысталася пячаткай з гербам - выявай дрэва, пад якім стаяць воўк і ліса.
У савецкі час у пасёлку працаваў буйны дрэваапрацоўчы камбінат, была развіта харчовая прамысловасць. Таксама дзейнічала вузкакалейная чыгунка Тэрэсва - Усць-Чорна (цяпер разабрана).