Тэтраганаптэрус
Тэтраганаптэрус[2] (Hyphessobrycon anisitsi) — від прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства харацыніды (Characidae).
Тэтраганаптэрус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьТэтраганаптэрус мае выцягнутае, моцна згладжанае з бакоў цела даўжынёй ад 6 да 8 см. Афарбоўка серабрыстая, спіна карычнева-аліўкавага колеру, хваставы, анальны і брушныя плаўнікі чырванаватыя або жаўтлявыя. Верхняя палова радужыны чырвоная. У аснове хваста размешчана цёмная, ромбападобная пляма. Самцы зграбнейшыя і маюць больш яркую афарбоўку плаўнікоў, самкі больш нязграбныя, асабліва падчас размнажэння.
Арэал
правіцьПрадстаўнікі віду жывуць у Паўднёвай Амерыцы ў басейнах рэк Парана і Уругвай.
Спосаб жыцця
правіцьТэтраганаптэрусы — стайныя рыбы, якія харчуюцца чарвякамі, ракападобнымі, насякомымі і раслінамі. У перыяд нерасту самкі адкладаюць да 1000 яец. Маляўкі праслізгваюць у залежнасці ад тэмпературы вады ад 24 да 48 гадзін і праз 4 да 5 дзён сплываюць.
Значэнне
правіцьУ Еўропу ўпершыню завезены ў 1920-я гады, у СССР — з даваенных гадоў[2]. Акварыумная рыба[2].
Крыніцы
правіць- ↑ FishBase: Сінонімы Hyphessobrycon anisitsi (Eigenmann, 1907) (англ.). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2015. Праверана 16 ліпеня 2015.
- ↑ а б в Тэтраганаптэрус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 145
Літаратура
правіць- Günther Sterba: Süsswasserfische der Welt. Urania-Verlag, 1990, ISBN 3-332-00109-4
- Günther Sterba: Enzyklopädie der Aquaristik und speziellen Ichthyologie. Verlag J. Neumann-Neudamm, 1978, ISBN 3-7888-0252-9
- Claus Schaefer, Torsten Schröer (Hrsg.):Das große Lexikon der Aquaristik. Ulmer Verlag, Stuttgart 2004, ISBN 3-8001-7497-9.