Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Корпус-Крысты
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Корпус-Крысты (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Corpus Christi), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт—Корпус-Крысты (англ.: Texas A&M University–Corpus Christi) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Корпус-Крысты ў штаце Тэхас.
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Корпус-Крысты | |
---|---|
англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Corpus Christi | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–Corpus Christi |
Міжнародная назва | англ.: Texas A&M University–Corpus Christi |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 10 820[1] |
Размяшчэнне | Корпус-Крысты, Тэхас, ЗША |
Сайт | tamucc.edu |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта частка сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Першапачаткова быў адкрыты ў 1947 годзе як Корпус-Крысцкі ўніверсітэт — прыватны ўніверсітэт, які кіраваўся Генеральнай баптысцкай канвенцыяй Тэхаса. Пасля таго як кампус быў сур'ёзна пашкоджаны ўраганам у 1970 годзе, вучэльня, якая мела фінансавыя праблемы з самага пачатку, не змагла дазволіць сабе аднавіць кампус і папрасіла дапамогі ў заканадаўчага органа Тэхаса. Заканадаўчая ўлада штата за гэта дамаглася адкрыцця на базе гэтага ж кампуса філіяла Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта ў наступным навучальным годзе. Корпус-Крысцкі ўніверсітэт ажыццявіў свой апошні выпуск у 1973 годзе, і Генеральная баптысцкая канвенцыя Тэхаса неўзабаве пасля гэтага прадала кампус дзяржаве, захаваўшы 10 акраў для падтрымання студэнцкага рэлігійнага цэнтра.
Структура
правіць- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і чалавечага развіцця
- Каледж інжынерыі
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
- Школа мастацтваў, медыяў і камунікацый
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Корпус-Крысты
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы