Тэхнагенны ландшафт

Тэхнаге́нны ландша́фт — разнавіднасць антрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытворчай дзейнасці чалавека з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межах інжынерных збудаванняў або ажыццяўленнем тэхналагічных працэсаў, якія вядуць да змен у рэльефе, падземных і паверхневых водах, расліннасці. Да тэхнагеннага ландшафту адносяцца землі, парушаныя пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шламасховішчы і інш.

Літаратура правіць