Тамара Барысаўна Блінова

(Пасля перасылкі з Т. Б. Блінова)

Тамара Барысаўна Блінова (нар. 29 ліпеня 1950, Брэст) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі у XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1979), дацэнт (1982)[1].

Тамара Барысаўна Блінова
Дата нараджэння 29 ліпеня 1950(1950-07-29) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1979)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 29 ліпеня 1950 года ў Брэсце[1].

Скончыла ў 1972 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1978 годзе там жа аспірантуру. Абараніла ў 1979 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ордэн езуітаў у Беларусі — буйны вотчыннік і эксплуататар народных мас (1570—1774 гг.)». У 1993 годзе скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі[1].

У 1972—2004 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў; гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, звязаную з дзейнасцю ордэна езуітаў[1].

Бібліяграфія правіць

  • Иезуиты в Беларуси: роль иезуитов в организации образования и просвещения. Гродно, 2002.
  • Иезуиты в Белоруссии. Минск, 1990.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць