Таццяна Васілеўна Гардашнікава
Таццяна Васілеўна Гардашнікава (нар. 29 мая 1959, г. Мінск) — беларуская мастачка.
Таццяна Васілеўна Гардашнікава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1959[1] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | плакат і кніжная графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Павел Апанасавіч Семчанка і Леніна Мікалаеўна Міронава |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 29 мая 1959 года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучылася ў П. Семчанкі і Л. Міронавай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1981 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1998 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць правіць
Працуе ў галінах плаката і кніжнай ілюстрацыі. Асноўныя творы: серыя плакатаў «Эканомія і беражлівасць» і «Беражыце будматэрыялы», а таксама «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць усё», «Справа N», «Сувеніры з Расіі», «Арменія. Фрагменты трагедыі» (усе ў сааўтарстве з Д. Сурскім); ілюстрацыі да двух зборнікаў «Французскія казкі».
Узнагароды правіць
Узнагароджана дыпломамі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура правіць
- Гардашнікава Таццяна Васілеўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі правіць
- Таццяна Васілеўна Гардашнікава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»