Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбінян
(Пасля перасылкі з Т. Хацановіч-Дарбінян)
Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбіня́н (20 кастрычніка 1952, Бабруйск — 4 лістапада 1995) — беларускі мастак.
Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбінян | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1995 (43 гады) |
Бацька | Леанід Антонавіч Хацановіч[d] |
Муж | Лявон Дарбінян[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзіліся ў сям’і мастака Леаніда Антонавіча Хацановіча. Мела сястру Людмілу, таксама мастачку. Скончыла ў 1976 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З гэтага ж года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.
Творчасць правіць
Працавала ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў галіне ручнога ткацтва (габелен), а таксама ў акварэлі. Асноўныя творы — габелен-заслона «Нясвіж» у Палацы культуры г. Нясвіжа, габелены «Балярына», «Святочны нацюрморт», акварэлі «Касачы», «Сусана», «Нацюрморт з рамонкамі» і інш.
Сям’я правіць
У шлюбе з мастаком Лявонам Дарбінянам.
Літаратура правіць
- Строгіна, С. Хацановіч-Дарбінян Таісія Леанідаўна / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 165.
- Суслов, Д. Времен связующая кисть / Д. Суслов // Бобруйский курьер. — 1999. — 30 сентября. — С. 6.
- Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбінян // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі правіць
- Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбінян Архівавана 12 лістапада 2020.