Уборкі (Бярэзінскі раён)
былая вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці
Уборкі або Боркі — былое паселішча на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.
Населены пункт
Уборкі
|
Шляхецкая ваколіца, адно з уладанняў Гараўскіх герба «Кораб». На пачатку XIX ст. у Ігуменскім павеце, разам з суседнімі ваколіцамі Астроўкі і Наборкі належала як спадчына Францішку Гараўскаму (пам. 1832). Затым уладанне сына Францішка — Гілярыя, бацькі мастакоў Апалінарыя, Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх.
Станам на 1926 год у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР.
Ліквідавана пасля 1926 года.
Цяпер урочышча Уборкі.
Вядомыя асобы
правіць- Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847 — пасля 1875) — мастак-акварэліст.
Літаратура
правіць- Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4, 2016. — С. 136, 189, 192, 206—210.