Уварванне Ірака ў Кувейт
Уварванне Ірака ў Кувейт — ваенная аперацыя іракскай арміі, якая адзначыла пачатак вайны ў Персідскім заліве. Ірак падаваў гэта як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі[6].
Іракскае ўварванне ў Кувейт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў Персідскім заліве | |||
| |||
Дата | 2— 4 жніўня 1990 | ||
Месца | Кувейт | ||
Вынік |
перамога Ірака
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Прадмовы
правіцьПасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд. долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд. дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены[7]. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі iракскага ўзбярэжжа[8]. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю[9].
Ход аперацыі
правіцьУ ноч з 1 на 2 жніўня 1990 года 120-тысячная іракская армія пры 350 танках уварвалася ў Кувейт і за суткі ажыццявіла захоп усёй яе тэрыторыі. Кувейцкі войскі, якія не перавышалі 20 тыс. чалавек, аказалі жорсткі супраціў[3]. Шмат хто з салдат у гэты дзень святкавалі 1411-ы Ісламскі Новы год у коле сям’і, таму толькі ў 10 гадзін вечара таго ж дня 35-ю брыгаду арміі Кувейта ўдалося перавесці ў рэжым гатоўнасці[10].
Тым часам пасля васьмі гадзін збораў улады Кувейта адправілі абараняць сталіцу 36 танкаў «Чыфтэн», пры падтрымцы некалькіх дзясяткаў самаходных гармат і бронетранспарцёраў. Першым уступіла ў бой 35-я танкавая брыгада кувейцкіх узброеных сіл пры падтрымцы роты БМП-2 і 155 міліметровых гармат заняло пазіцыю на скрыжаванні шашы №70 і дарогі №6. У 04:30 раніцы кувейтцы сутыкнуліся з войскамі з іракскай рэспубліканскай гвардыі, якая ўжо дасягнула Аль-Джахры. Іракская 17-я браняваная брыгада Хамурапі хутка, але не выконваючы ніякіх мер бяспекі рухалася па кальцавой развязцы з шасцю з’ездамі, не чакаючы супраціву. Іракскія камандзіры нават не далі загад салдатам высадзіцца з грузавікоў[10].
У першай атацы абаронцы, падлучыўшы да баёў паліцыю[5], нават атрымалі некаторую перавагу, але неўзабаве іракцы пачалі іх адціскаць. Да зыходу дня практычна ўся тэрыторыя Кувейта апынулася пад кантролем іракскіх войскаў, хоць асобныя сілы вялі супраціў да 4-га чысла. З 950 нафтавых свідравін у Кувейце іракцы падпалілі каля 600, імі былі пашкоджаны нафтаправоды, помпавыя станцыі, нафтавыя тэрміналы, усе асноўныя нафтаперапрацоўчыя комплексы[11].
Наступствы
правіцьНа акупаванай тэрыторыі была створана марыянетасная дзяржава Рэспубліка Кувейт. У гэты час дзеючы рэжым збег у Саудаўскую Аравію, дзе ўтварыў урад у выгнанні[12].
Акупацыя Кувейта была з асуджэннем была ўспрынята ва ўсім свеце. 2 жніўня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю № 660, у якой асудзіў іракскае ўварванне і запатрабаваў «неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоў» вывесці ўсе іракскія войскі з Кувейта. Савет Бяспекі ААН заклікаў бакі распачаць «неадкладныя, інтэнсіўныя перамовы»[11].
Аднак афіцыйны Багдад адмовіўся весці якія-небудзь перамовы і праз некаторы час кааліцыя на чале ЗША пачынаюць баявыя дзеянні супраць Ірака.
Зноскі
правіць- ↑ "1990: Iraq invades Kuwait". BBC On This Day. BBC. 1990-08-02. Праверана 2010-04-20.
- ↑ Johns, Dave. 1990 The Invasion of Kuwait . Frontline/World. Public Broadcasting Service (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2013. Праверана 20 красавіка 2010.
- ↑ а б «Не мог молчать»: как Саддам напал на Кувейт 30 лет назад началась война в Персидском заливе Архівавана 13 лістапада 2020. // Газета.RU, Дмитрий Окунев, 2 августа 2020
- ↑ [1]
- ↑ а б Iraqi Invasion of Kuwait; 1990(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 17 лютага 2014.
- ↑ Образцово-показательное уничтожение Ирака // Военное обозрение, 2 мая 2017
- ↑ ВОЙНА В ПЕРСИДСКОМ ЗАЛИВЕ(недаступная спасылка)
- ↑ Война в Персидском заливе
- ↑ Friedman, Alan. Spider's Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.
- ↑ а б День, который изменил мир. 30 лет назад Ирак вторгся в Кувейт
- ↑ а б Вторжение Ирака в Кувейт (1990) // РИА Новости, 2 августа 2020
- ↑ Michael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93.
Спасылкі
правіць- Aftermath photographs taken by a Kuwaiti journalist in 1991 Архівавана 24 красавіка 2017. (англ.)