Уваскрасенскі манастыр (Шклоў)

Уваскрасенскі манастыр — колішні праваслаўны культавы комплекс у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. Знаходзіўся ў былой вёсцы Рыжкавічы.

Манастыр
Уваскрасенскі манастыр
Škłoŭ, Zamkavaja, Vaskrasienskaja. Шклоў, Замкавая, Васкрасенская (1940-49).jpg
54°11′14,40″ пн. ш. 30°19′16,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Шклоў
Архітэктурны стыль Магілёўскае барока

ГісторыяПравіць

У 1701 годзе «Шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідcтва, так званае магілёўскае барока.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імперыі. Гістарычныя крыніцы гэтага перыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзейнічае адпаведна Уваскрасенскі манастыр.

Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады храм быў адабраны ў вернікаў. У пачатку вайны (лета-восень 1941 года) на Рыжкаўскім ускрайку немцы зрабілі габрэйскае гета. У пачатку 1960-х гадоў царкву ўзарвалі.

У 2003 годзе на месцы былога храма праводзіліся археалагічныя даследванні навукоўцамі з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук В. Ляўко[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць