Узброенае паўстанне ў казармах Мантаньі

Узброенае паўстанне ў казармах Мантаньі — эпізод ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі вайскоўцы-нацыяналісты паднялі бунт у казармах на ўзгорку Мантанья-дэль-Прынсіпа-Піа на захадзе Мадрыда. Так як асноўная частка сілавікоў засталася вернай ураду, то пры падтрымцы рабочых-апалчэнцаў улады падавілі паўстанне.

Узброенае паўстанне ў казармах Мантаньі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 19—20 ліпеня 1936 года
Месца Мантанья-дэль-Прынсіпа-Піа, Мадрыд
Вынік перамога ўрада
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Другая Іспанская Рэспубліка Паўстанцы-нацыяналісты
Камандуючыя
лейтэнант Марэна Хаакін Фанхуль #,
Маісес Сера †
Сілы бакоў
8000 чалавек 2500 чалавек
Страты
200—1000 забітых невядома

Перадгісторыя правіць

17—18 ліпеня 1936 года частка іспанскай арміі на чале з групай афіцэраў, сярод якіх былі генералы Хасэ Санхурха, Франсіска Франка, Эміліа Мола, Мануэль Годэд і Гансала Кейпа дэ Льяна, паспрабавала зрынуць урад Народнага Фронту. Захоп Мадрыда быў адной з галоўных мэтаў ліпеньскага перавароту. Тут была асабліва моцная канцэнтрацыя праўрадавых сіл. У іх лік уваходзілі ваенізаваныя сілы бяспекі і арганізаваныя — хоць на дадзеным этапе, як правіла, няўзброеныя — прафсаюзныя групы. Большая частка афіцэраў і салдат гарнізона Мадрыдскай арміі не ўдзельнічала ў змове і была настроена заставацца вернымі ўладам[1].

У сваю чаргу сталічныя путчысты былі дрэнна спланаваны. Паміж варожымі Другой Іспанскай Рэспубліцы разнастайнымі элементамі — фалангістамі, манархістамі, некаторымі армейскімі афіцэрамі і членамі Іспанскага ваеннага саюза — не было каардынацыі. Лідар паўстання ў Мадрыдзе палкоўнік Валянцін Галарса Марантэ быў затрыманы, і яго месца заняў пажылы і нерашучы генерал Вільегас. Аднак ён вырашыў у апошнюю хвіліну пазбегнуць прамога ўдзелу, перадаўшы кіраўніцтва змовай генералу Хаакіну Фанхулю[2].

Змоўшчыкі планавалі, што генерал Гарсія Эран захопіць армейскі лагер Карабанчэль, а генерал Фанхуль з казарм Мантаньі зойме цэнтральную частку горада. Затым іншыя афіцэры паўстанцаў павінны былі захапіць авіябазы Кіатра-Вьентас і Хетафэ.

Ход падзей правіць

18 ліпеня ў сталіцу прыйшла навіна, што Іспанская афрыканская армія падняла бунт у Марока. Усеагульны саюз працоўных і Нацыянальная канфедэрацыя працы запатрабавалі раздачы зброі. Аднак урад адмовіўся рабіць гэта. Тым не менш група маладых афіцэраў на чале з падпалкоўнікам Радрыга Хілем Руісам раздала рабочым 5000 вінтовак[3].

На наступны дзень прэм’ер-міністр Хасэ Хіраль вырашыў выдаць зброю прафсаюзам; было здадзена 65 000 вінтовак, але толькі 5 000 мелі балты. Астатнія 60 000 захоўваліся асобна ў казармах Мантаньі. Камандзір часці палкоўнік Маісес Сера праігнараваў загад перадаць іх апалчэнцам, што фактычна паклала пачатак паўстанню ў Мадрыдзе[4].

Раніцай ў казармы Мантаньі прыбыў генерал Фанхуль, а таксама групы афіцэраў з іншых мадрыдскіх гарнізонаў і некалькі добраахвотнікаў-фалангістаў і манархістаў. Прачытаўшы сваім калегам лекцыю аб палітычных мэтах ваеннага паўстання, лідар сталічных путчыстаў паспрабаваў прасунуцца па цэнтральных вуліцах горада са сваімі войскамі (2000 афіцэраў, курсантаў і салдат плюс 500 добраахвотнікаў)[5]. Нечакана каля казармаў сабраўся натоўп з каля 8000 чалавек, арганізаваных Нацыянальнай канфедэрацыяй працы і Усеагульным саюзам працоўных, некаторыя з якіх былі ўзброены. Фанхуль вырашыў сысці ў лагер і чакаць дапамогі ад іншых гарнізонаў горада. Аднак у астатніх сталічных воінскіх часцях пераварот праваліўся: у Карабанчэле генерал Гарсія Эран быў забіты сваімі падначаленымі пры спробе падняць іх супраць урада, артылерыйскія казармы ўтрымалі афіцэры-лаялісты[6], а штурм авіяцыйных баз адлюстравалі (пазней іх прымянілі для паветраных налётаў на Мантанью[7]).

Раніцай 20 ліпеня пад узгорак Мантанья-дэль-Прынсіпа-Піа падыйшлі два 75-мм гарматы і адна 155-мм. У палове адзінаццатай урадавая авіяцыя здзейсніла налёт на казармы; адна бомба параніла Фанхуля і Серу[6]. Хутка некалькі салдат унутры казармы размахвалі белай прасцінай з вокнаў, відавочна, з намерам здацца. Насуперак загаду лейтэнанта Марэна з штурмавой гвардыі, які ўзначальваў аблогу, натоўп праўрадавых апалчэнцаў пабег наперад у казармы. Нечакана абаронцы адкрылі па іх агонь з кулямётаў.

Каля поўдня ашалелыя лаялісты ўварваліся праз галоўныя вароты ў сам лагер. Паўстанцы спрабавалі здацца, але яны былі забіты натоўпам у галоўным двары, а некаторыя былі скінуты з верхняй галерэі[8]. Некалькі чалавек з добраахвотнікаў-фалангістаў і манархістаў у грамадзянскім аддзенні змаглі выслізнуць у мітусні[9].

Вынікі правіць

Палкоўнік Сера загінуў падчас атакі, у той час як параненага генерала Фанхуля разам з іншымі пакінутымі ў жывых мяцежнікамі заключылі ў мадрыдскую ўзорную турму для суда[10][11], а пазней расстралялі[12]. З 145 афіцэраў-паўстанцаў, якія знаходзіліся ў казармах Мантанья, 98 загінулі ў баі, скончылі жыццё самагубствам або былі пакараны смерцю праўрадавымі сіламі[13].

Зноскі

  1. Jackson 1967, pp. 237–238.
  2. Thomas 2001, p. 232.
  3. Jackson 1967, p. 237.
  4. Thomas 2001, p. 219.
  5. Thomas 2001, p. 233.
  6. а б Thomas, Hugh (2013). The Spanish Civil War (Modern Library paperback ed.). New York [New York]: Random House Publishing Group. p. 234. ISBN 978-0-8041-5216-7.
  7. Jackson 1967, p. 238.
  8. Carr 1986, p. 49.
  9. Fraser 1979, pp. 77–78.
  10. Thomas 2001, pp. 232–234.
  11. Beevor 2006, pp. 74–75.
  12. Thomas 2001, p. 390.
  13. Fraser 1979, p. 78.

Літаратура правіць