Уй (прыток Табола)

Уй (руск.: Уй, башк.: Уй, каз.: Үй) — рака ў Чалябінскай вобласці Расіі (вярхоўі ў Башкартастане), часткова працякае па мяжы Чалябінскай і Курганскай абласцей з Казахстанам, левы прыток р. Табол (басейн Обі). Даўжыня 462 км, плошча басейна 34400 км². Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала, цячэ па Зауральскім плато, у нізоўях па Заходне-Сібірскай раўніне. У басейне шмат бяссцёкавых азёраў. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады за 213 км ад вусця каля 13 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Воды выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння. На рацэ Уй — г. Троіцк; 3 вадасховішчы.

Уй
Река Уй, Троицк, Челябинская область, район посёлка Южный.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
  • 462 км
Басейн 34 400 км²
Расход вады 18 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°44′33″ пн. ш. 59°27′50″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 54°17′53″ пн. ш. 63°58′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Табол
Краіна
Код у ДВР 14010500212111200000607
=
physical
Уй (прыток Табола)
Уй (прыток Табола)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы