Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка
Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка (12 мая 1906, п. Праскавея, Свята-Крастоўскі павет, Стаўрапольская губерня — пасля сакавіка 1944) — беларускі гісторык, прафесар. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ ў 1943—1944 гадах.
Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1944 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і вясковага агранома і настаўніцы. Бацька Уладзіміра Іванавіча памёр ад сыпнога тыфу ў 1919 годзе. Яго дзед Даніла Шаўчэнка з’яўляўся далёкім родзічам Тараса Шаўчэнкі.
У 1923 годзе ў Есентуках закончыў школу другой ступені, пасля вучыўся ў мужчынскай класічнай гімназіі і рэальным вучылішчы. У 1924 годзе паступіў у Маскоўскі вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут, пасля двух з паловай гадоў навучання ў якім па спецыяльнасці «Антычная літаратура» перапаступіў на гісторыка-лінгвістычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. У 1929 годзе пасля завяршэння навучання ва універсітэце пачаў працаваць у якасці бібліёграфа, затым літаратуразнаўцы ў Акадэміі навук СССР.
У 1933 годзе зацверджаны дацэнтам (па кафедры гісторыі) Пскоўскага педагагічнага інстытута.
З другой паловы 1930 гадоў працуе прафесарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З 1937 года працуе дацэнтам кафедры ўсеагульнай літаратуры, загадчыкам археалагічнага музея, дацэнтам кафедры старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адначасова ён чытае лекцыі ў Казанскім дзяржаўным універсітэце і працуе ў Баранавіцкім педагагічным інстытуце.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіруецца ў Йашкар-Алу, дзе становіцца дырэктарам Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1942 года працуе ў ЦК КП(б)Б, рэдактарам ва Усеславянскім камітэце, супрацоўнікам Савінфармбюро. Пасля аднаўлення дзейнасці БДУ і гістарычнага факультэта на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой загадам рэктара прызначаецца спачатку Вучоным сакратаром і загадчыкам кафедры старажытнай гісторыі, а 6 снежня 1943 года — выканаўцам абавязкаў дэкана гістарычнага факультэта, якую займае да сакавіка 1944 года[1].
Зноскі
- ↑ ШАЎЧЭНКА УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ Архівавана 1 чэрвеня 2022.