Уладзімір Адольфавіч Веранько

Уладзімір Адольфавіч Веранько (нар. 5 снежня 1951, в. Ейны, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне дарожна-будаўнічых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).

Уладзімір Адольфавіч Веранько
Дата нараджэння 5 снежня 1951(1951-12-05) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1975).

Працаваў у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце (1975—1977), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Праектаванне дарог», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы трываласці і надзейнасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў; структура і ўласцівасці кампазіцыйных будаўнічых матэрыялаў; новыя эфектыўныя тэхналогіі ў дарожным будаўніцтве.

Узнагароды правіць

Нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1986), «Ганаровы дарожнік Беларусі», сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1990).

Бібліяграфія правіць

  • Дорожные бетоны на органогидравлических вяжущих (теория и практическое применение) : диссертация … доктора технических наук : 05.23.05 / Веренько Владимир Адольфович. — Минск, 1998.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Веранько Уладзімір Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Веренько Владимир Адольфович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 625.
  • Веренько Владимир Адольфович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 116—117.