Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач
Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач (нар. 2 кастрычніка 1949, г. Мінск) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1990), прафесар (1997).
Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1949 (73 гады) ці 1949[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, хімік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[2] (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1971).
C 1971 года стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1974 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 года загадчык лабараторыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 1992—1997 гадах намеснік галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].
УзнагародыПравіць
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за сінтэз, даследаванне і прымяненне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі. Правёў даследаванні па хіміі стэроідных гармонаў і роднасных біярэгулятараў. Выявіў клас імунамадулятараў у якасці асновы новых лекавых сродкаў для стымуляцыі імунітэту ў чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Стварыў нітрылаксідную метадалогію атрымання ключавых інтэрмедыятаў стэроідаў і іншых біяактыўных злучэнняў, знайшоў новыя регіё- і стэрэаселектыўныя рэакцыі. Даследаванні гэтага накірунку, што адносяцца да хіміі 2-ізаксазалінаў, адкрылі магчымасць выкарыстання апошніх ў практыцы арганічнага сінтэзу і дазволілі стварыць айчынны аналаг пестыцыду «тачыгарэн» на аснове 3-оксі-5-метылізаксазолу. На аснове аднаго з фітагармонаў створаны прэпарат Эпін, які прайшоў палявыя выпрабаванні і дазволены да прымянення ў сельскай гаспадарцы (прэпарат прымяняецца ў Расіі, Беларусі і Украіне для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, паляпшэння якасці прадукцыі). Развіў падыходы да сінтэзу іншых класаў прыродных стэроідаў — экдызонаў (гармонаў насякомых), вітамінаў D, марскіх стерынаў, біялагічна актыўных інгрэдыентаў лекавых раслін.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
БібліяграфіяПравіць
- Брассиностероиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с В. Н. Жабинским, Ф. А. Лахвичем).
- Brassinosteroids: A New Class of Plant Hormones. San Diego: Academic Press, 1999 (with V.N. Zhabinskii, Ae. de Groot).
- Twenty Years of Brassinosteroids: Steroidal Plant Hormones Warrant Better Crops for the XXI Century (with V. Zhabinskii, Ae. de Groot) // Annals of Botany. 2000. Vol.86.
- New practical aspects of brassinosteroids and results of their ten-year agricultural use in Russia and Belarus (with V.N. Zhabinskii, N.B. Khripach) // Brassinosteroids. Bioactivity and Crop Productivity. Еds. S. Hayat, A. Ahmad. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.189-230.
- Brassinosteroids: a new role of steroids as bio-signaling molecules (with V. Zhabinskii, R. Karnachuck) // Chemical Probes in Biology. Ed. M.P.Schneider. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.153-165.
- 2,3-Epoxybrassinosteroids are intermediates in the biosynthesis of castasterone in seedlings of Secale cereale (in coauth.) // Phytochemistry. 2005. V. 66. No.1.
- Оксистерины: генезис и основные функции (совм. с А. В. Антончиком, В. Н. Жабинским) // Биоорганическая химия. 2007. Т.33, № 3.
- Synthetic aspects of brassinosteroids (with V. N. Zhabinskii, Y. V. Ermolovich) // Studies in Natural Products Chemistry. Ed. Atta-ur-Rahman. Amsterdam: Elsevier, 2015. V. 44. P. 309—352.
- Steroid plant hormones: effects outside plant kingdom (with V. N. Zhabinskii, N. Khripach) // Steroids. 2015. V. 97. P. 87-97.
- A new ELISA for quantification of brassinosteroids in plants (in coauth.) // Steroids. 2015. V. 97. P. 78-86.
Зноскі
- ↑ Vladimir Aleksandrovich Khripach // Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-160789&strq=l_siz=20
- ↑ ХРЫПАЧ Уладзімір Аляксандравіч
ЛітаратураПравіць
- Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. (Информация: с. 542—543.)
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.