Уладзімір Аляксеевіч Корнеў

Уладзімір Аляксеевіч Корнеў (нар. 2 кастрычніка 1956, Мінск) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Аляксеевіч Корнеў
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1956(1956-10-02) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1976 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1976 годзе працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытут «Белпрампраект». У 19761978 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 19781980 гадах працаваў старэйшым тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект». У 19801987 гадах працаваў архітэктарам, а пасля вядучым архітэктарам у НВА «Мінскпраектмэбля». У 1984 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1987 года.

У 19871988 гадах працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Мінскім аддзяленні Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута па праектаванні прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. З 1988 года працаваў у БПТІ «Мантажспецбуд», РУП «Мантажспецбуд», РУП «Прамбудсістэма» галоўным архітэктарам праекта. З 1993 года кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Корнева В. А.».

Творчасць правіць

Асноўныя працы: фабрыка несерыйнай мэблі ПА «Бабруйскмэбля» ў Бабруйску (1991, будаўніцтва 1992—1993; сааўтар  Кушнярэвіч); адміністрацыйны будынак УУС Бабруйскага гарвыканкама ў Бабруйску (1992—1993, будаўніцтва 1994—1995; сааўтар  Кушнярэвіч); гандлёвы цэнтр «Максімус» па вул. Несцерава ў Мінску (20022003, будаўніцтва 2003—2004; сааўтар Г. А. Дзмітрыеўская); гандлёвы гарадок для гандлю прамысловымі таварамі ў в. Ждановічы Мінскага раёна (2003, будаўніцтва 2004; сааўтар І. Баешка, Г. А. Дзмітрыеўская); гандлёвы цэнтр «Максімус» па вул. Лабанка ў Мінск (2002—2003, будаўніцтва 2004—2005; сааўтар І. Баешка, Г. А. Дзмітрыеўская); «Магніт» — прадуктовы магазін з аб’ектамі сацкультбыту і адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Гарэцкага ў Мінску (20042005, будаўніцтва 2006—2008); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай мансарднага паверху па вул. Чайкоўскага, 7 (2005—2006, будаўніцтва 2007—2008); навучальна-лабараторны корпус у п. Светлы Гай Барысаўскага раёна (2006, будаўніцтва 2007—2008; сааўтар Ю. А. Малыгіна); будынак СТА па вул. Сямашкі ў Мінску (1999—2000, будаўніцтва 2002—2003); кафэ-бар па вул. Я. Коласа, 7а ў Мінску (2007—2008, будаўніцтва 2008—2009); гандлёва-забаўляльны цэнтр па вул. Савецкай у Оршы (2007—2008, будаўніцтва 2008; сааўтар А. П. Ляўковіч); рэканструкцыя будынка па вул. Ляўкова, 8а для размяшчэння прадуктовага магазіна (2008, будаўніцтва 2009; сааўтар А. П. Ляўковіч); рэканструкцыя будынка, спецыялізаванага для грамадскага харчавання ў частцы надбудовы другога, трэцяга і мансарднага паверхаў і прыбудовы для размяшчэння адміністрацыйных памяшканняў па вул. Якубава, 64 (2008—2009; сааўтар А. П. Ляўковіч); корпус па зборцы і выпрабаванні касмічнай тэхнікі ААТ «Пеленг» па вул. Макаёнка, 17в (2007—2008, будаўніцтва 2008—2009; сааўтар А. П. Ляўковіч, Ж. Рускіх) — усе ў Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Корнев Владимир Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)