Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў

Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў (нар. 10 жніўня 1930, г. Макар’еў, Кастрамская вобласць, Расія) — матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975).

Уладзімір Аляксеевіч Ямелічаў
Дата нараджэння 10 жніўня 1930(1930-08-10) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыщ Іванаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Матэматыка», 1952).

Працаваў у Шуйскім педагагічным інстытуце, Уладзімірскім філіяле Маскоўскага машынабудаўнічага інстытута (1955—1963), НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (1963—1966, 1973—1983), Беларускім політэхнічным інстытуце (1983—1987), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1971—1973 і з 1987, механіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнай кібернетыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: дыскрэтная матэматыка.

УзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).

БібліяграфіяПравіць

  • О методах решения задач дискретной оптимизации : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.09 : защищена 22.06.1972 : утверждена 23.02.1973 / Емеличев Владимир Алексеевич. — Москва, 1972.
  • Лекции по теории графов / [В. А. Емеличев и др.]. — Москва, 2009.
  • Многогранники, графы, оптимизация / В. А. Емеличев, М. М. Ковалев, М. К. Кравцов. — Москва, 1981.
  • Stability in the Combinatorial Vector Optimization Problems / V. A. Emelichev, K. G. Kuz’min, A. M. Leonovich // Automation and Remote Control. — 2004. — Vol. 65, iss. 2. — P. 227—240.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Ямелічаў Уладзімір Аляксеевіч // Матэматычная энцыклапедыя. — Мінск, 2001. — С. 435.
  • Ямелічаў Уладзімір Аляксеевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 542. — 656 с.: іл., карты.
  • Ямелічаў Уладзімір Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Емеличев Владимир Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 501.
  • Емеличев Владимир Алексеевич // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, 1921—2001 : 80 год. — Мiнск, 2001. — С. 89.