Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў

Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (нар. 17 снежня 1944, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, аўтар прац па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэляцівісцкіх хвалевых ураўненняў, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Правадзейны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква).

Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў
Дата нараджэння 17 снежня 1944(1944-12-17) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Пасля аспірантуры прыйшоў у 1970 годзе ў Брэсц­кі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. На працягу 1996—1999 гадоў узначальваў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. З 1999 да 2002 года быў рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна. Цяпер прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі.

Быў дэлегатам І і ІІ Усебеларускага народнага сходу.

Удзельнічаў у выкананні заданняў Дзяржаўных праграм фундаментальных і навуковых даследаванняў «Палі і часціцы» (2007—2010 гады) і «Канвергенцыя» (2011—2013, 2014—2015 гады), а таксама заданняў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў па тэме «Апісанне сіметрый і эфектаў узаемадзеяння спінавых часціц у мнагакампанентным падыходзе» (2013—2015 гады).

Навуковыя інтарэсы

правіць

Тэарэтычныя даследаванні ў галіне класічнай і квантавай тэорыі поля, фізікі элементарных часціц. Яго доктарская дысертацыя прысвечана вывучэнню рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў з кратнымі прадстаўленнямі і ўнутраных ступеней свабоды часціц.

Узнагароды

правіць

Медаль Францыска Скарыны, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Беларусі», ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі БССР і Беларусі, Нацыянальнага сходу Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 424.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 98


Спасылкі

правіць