Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі
Уладзімір Антонавіч Хамчано́ўскі (6 жніўня 1920 — 19 снежня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (8 мая 1965 года, пасмяротна).
Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 1942 (22 гады) |
Месца смерці | каля вёскі Гліснаўка, Полацкі раён |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біаграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Пірагі Дубровенскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Оршы, які скончыў у 1939 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года камандзір падпольнай групы Расонскага патрыятычнага падполля. З красавіка 1942 года намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса па разведцы. 19 снежня 1942 года з групай партызан каля вёскі Гліснаўка (Полацкі раён) трапіў у засаду. Загінуў у баі, прыкрываючы адыход таварышаў.
Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлку Расоны.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіць- Бюст Героя ў Мінску
- Помнік у вёсцы Пірагі
- Мемарыяльная дошка ў Расонах
- Імя Героя ў 1975 годзе прысвоена сярэдняй школе ў Клясціцах Расонскага раёна.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 536. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).