Уладзімір Бертольдавіч Вільнер

Уладзімір Бертольдавіч Вільнер (21 сакавіка 1885, Гродна9 жніўня 1952, Кіеў) — вядомы тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, прафесар (1947), рэжысёр яўрэйскага тэатра на ідыш.

Уладзімір Бертольдавіч Вільнер
Дата нараджэння 21 сакавіка 1885(1885-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1952(1952-08-09) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, тэатральны акцёр
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР
IMDb ID 0898432

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Швейцарыі, у 1912 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (юрыдычны факультэт). Вучыўся драматычнаму мастацтву (1910). Падчас вучобы ва ўніверсітэце быў акцёрам пецярбургскага Новага драмтэатра.

З сярэдзіны 1920-х гг. заняты ў кінематографе. Працаваў на ВУФКУ, у Адэсе (1926-28 гг.). Ставіў спектаклі ва Унзэр-Вінкле (Наш куток; тэатр, Харкаў) і Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Украіны.

Народны артыст УССР (1940).

Зноскі