Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч
Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч (нар. 2 студзеня 1943, в. Выгода, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1943 (82 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 студзеня 1943 г. у вёсцы Выгода Капыльскага раёна. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «настаўнік фізікі і матэматыкі», пасля Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «эканаміст», Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам вясковага клуба ў Ваўкавыскім раёне. Працаваў выкладчыкам Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, першым сакратаром Лідскага райкама камсамола, другім сакратаром Гродзенскага абкама камсамола, старшынёй выканкама Ашмянскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшынёй выканкама Слонімскага раённага Савета народных дэпутатаў, дырэктарам сярэдняй школы горада Ваўкавыска, дырэктарам Ваўкавыскага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі, прэзідэнтам ААТ «Беллакт».
У 1998—2001 гг. займаў пасаду старшыні Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 50. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
Цяпер на пенсіі. Жыве ў Мінску.
Сям’я
правіцьЖанаты, мае сына і дзвюх дачок.