Уладзімір Віктаравіч Амарын

Уладзімір Віктаравіч Амарын (нар. 16 ліпеня 1961, Мінск, БССР) — міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2014—2018).

Уладзімір Віктаравіч Амарын
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
6 лістапада 2014 — 31 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Харкавец
Пераемнік Максім Ермаловіч
 
Адукацыя
Нараджэнне 16 ліпеня 1961(1961-07-16) (59 гадоў)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава ў 1983 годзе, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 года працуе ў фінансавай сістэме Беларусі на розных пасадах. У 20012006 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі, у 20062008 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі, з 2008 года — першы намеснік міністра фінансаў Беларусі.

6 лістапада 2014 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

31 жніўня 2018 года быў вызвалены з пасады міністра фінансаў[4].

Зноскі