Уладзімір Канстанцінавіч Коршук

Уладзімір Канстанцінавіч Коршук (нар. 25 жніўня 1935, г. п. Урэчча, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1982).

Уладзімір Канстанцінавіч Коршук
Дата нараджэння 25 жніўня 1935(1935-08-25) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1958), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, 1963).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1960), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (1971—1982, загадчык кафедры гісторыі КПСС), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1982 — загадчык кафедры гісторыі КПСС, з 1990 — кафедры палітычнай гісторыі, з 1992 — кафедры сусветнай і айчыннай гісторыі, з 2001 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эанамічная і палітычная гісторыя Беларусі; праблемы Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Деятельность Компартии Белоруссии по развитию трудовой активности рабочего класса в условиях зрелого социализма : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.00.01 / Коршук Владимир Константинович. ― Минск, 1980.
  • Деятельность Компартии Белоруссии по воспитанию нового человека в коллективах коммунистического труда (1958—1962 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. К. Коршук. ― Москва, 1963.
  • Коршук Уладзімір Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 425.
  • Коршук Уладзімір Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 241.
  • Коршук Владимир Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 232.
  • Коршук Владимир Константинович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 141.
  • Коршук Уладзімір Канстанцінавіч / Ю. Л. Казакоў, А. Г. Каханоўскі // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3. — 2015. — № 3. — С. 119—120.