Уладзімір Мікалаевіч Ператц

Уладзімір Мікалаевіч Пе́ратц (руск.: Влади́мир Никола́евич Пе́ретц; 2 (14) сакавіка 187024 верасня 1935) — рускі філолаг, гісторык літаратуры. Зрабіў вялікі ўнёсак у даследванне старой украінскай і беларускай літаратуры, у прыватнасці ўпершыню апублікаваў «Камедыю» Каятана Марашэўскага.

Уладзімір Ператц
руск.: Владимир Перетц
Volodymyr Perets.jpg
Дата нараджэння 2 (14) сакавіка 1870
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 24 верасня 1935(1935-09-24) (65 гадоў)
Месца смерці Саратаў
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, гісторык літаратуры, педагог
Навуковая сфера філалогія і гісторыя літаратуры[d]
Месца працы
Альма-матар Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Wladimir Iwanowitsch Lamanski[d]
Член у
Commons-logo.svg Уладзімір Ператц на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Уладзімір Ператц нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1893). Быў прафесарам у Кіеве (з 1903), пасля ў Саратаве (1914–1917). У 1934 арыштаваны ў Ленінградзе па «справе славістаў», выключаны з Акадэміі Навук і высланы на тры гады ў Саратаў. Памёр у ссылцы ў наступным годзе. Рэабілітаваны ў 1957.