Уладзімір Паўлавіч Рэйслер
Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (11 лютага 1856 — 1930) — дваранін, правадзейны стацкі саветнік (1904), начальнік Палескай чыгункі (1901).
Уладзімір Паўлавіч Рэйслер | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер шляхоў зносін |
Дата нараджэння | 11 лютага 1856 |
Дата смерці | 1930 |
Грамадзянства | |
Бацька | Павел Іванавіч Рэйслер |
Маці | Юлія Самуілаўна Рэйслер |
Жонка | Юлія Сцяпанаўна Рэйслер |
Дзеці | Вольга, Юлія, Барыс, Георгій, Марыя, Глеб, Аляксандр, Людміла |
Месца працы | Палескія чыгункі |
Біяграфія
правіцьУладзімір Паўлавіч Рэйслер нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям’і надворнага саветніка Паўла Іванавіча Рэйслера і Юліі Самуілаўны Рэйслер. Паводле ўспамінаў яго ўнука, Міхаіла Германа: «Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (можа, некалі і „фон Рэйслер“) быў родам з дробнага служылага остзейскага дваранства, якое, здаецца, яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя натуралізавалася ў Пецярбургу»[1].
У 1881 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут[2]. У 1883 годзе паступіў на службу і быў узведзены ў першы класны чын[2]. 10 жніўня 1901 года Уладзімір Паўлавіч Рэйслер заступіў на пасаду начальніка Палескіх чыгунак[3][4]. У 1904 годзе быў узведзены ў чын правадзейнага стацкага саветніка[2].
У гады вайны Уладзімір Паўлавіч Рэйслер служыў начальнікам Маскоўска-Курскай, Ніжагародскай і Мурамскай чыгунак, затым быў прызначаны памочнікам начальніка Упраўлення чыгунак, а ў сакавіку 1917 года — намеснікам начальніка гэтага Упраўлення. У верасні 1917 года ён стаў начальнікам адміністрацыйнага ўпраўлення чыгунак і членам Савета міністра шляхоў зносін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, ужо ў снежні 1917 года, загадам наркама Елізарава ён быў вызвалены ад пасады «за нежаданне несці службовыя абавязкі і ўступіць у зносіны са службовымі асобамі, якія прызначаюцца Саветам Народных Камісараў, што пазбаўляе магчымасці наладзіць правільную працу ў наркамаце». Аднак з прыходам у наркамат Фелікса Дзяржынскага ў 1921 годзе на працу зноў былі вернуты прафесіяналы з «былых», у тым ліку і Уладзімір Паўлавіч, які быў прызначаны начальнікам Петраградскай акругі шляхоў зносін[5].
Памёр Уладзімір Паўлавіч Рэйслер у 1930 годзе.
Асабістае жыццё
правіцьУ 1882 годзе ажаніўся з Юліяй Сцяпанаўнай (1866—1941). У іх было васьмёра дзяцей: Вольга (нар. 1884), Юлія (нар. 1886), Барыс (нар. 1887), Георгій (нар. 1889), Марыя (нар. 1892), Глеб (нар. 1895), Аляксандр (нар. 1896), Людміла (нар. 1904)[6][7].
Юлія Сцяпанаўна разам з дочкамі Вольгай, Юліяй і Марыяй загінулі ў блакаду, Глеб загінуў на вайне, Георгій памёр у 1965 годзе ў Нью-Ёрку[8].
Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер быў інжынерам і пісьменнікам, удзельнічаў у літаратурным кружку «Бадлераўская акадэмія» і быў расстраляны ў 1937 годзе[9][10].
Людміла Уладзіміраўна Рэйслер з 1930 па 1936 год была жонкай савецкага пісьменніка, драматурга і кінасцэнарыста Юрыя Германа . У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Міхаіл, які пазней стаў вядомым мастацтвазнаўцам і літаратарам.
Зноскі
правіць- ↑ Герман 2018, с. 29.
- ↑ а б в Волков 2016.
- ↑ Строительство первых дорог (руск.). Сайт «Белорусская железная дорога». Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ Дмитрий Владимиров. По рельсам истории (руск.). Сайт «Железнодорожник Белоруссии» (19 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2023. Праверана 18 красавіка 2023.
- ↑ Колганов 2014.
- ↑ Анкеты, представленные гражданскими чинами, согласно приказа Отдела Управления за № 30, буквы "О – Я" (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Архивы Санкт-Петербурга». Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2022. Праверана 28 кастрычніка 2022.
- ↑ Рейслеры: древо рода (фрагмент) (руск.). Сайт «Российский Родословный Фонд». Праверана 17 чэрвеня 2023.
- ↑ Позднякова Татьяна. Рейслер Александр Владимирович «…В душе была ожесточенная ясность, надорванность и пустота…» (руск.). Сайт «ВикиЧтение». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
- ↑ ДВОРЯНЕ: КНИГА ПАМЯТИ | РЕЙСЛЕР Александр Владимирович (руск.). Сайт «Заклейменные властью». Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
- ↑ Рейслер Александр Владимирович (руск.). Сайт «Сахаровский центр». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
Літаратура
правіць- Сергей Владимирович Волков. Высшее чиновничество Российской империи : краткий словарь. — Москва: Русский фонд содействия образованию и науке, 2016. — 800 с. — ISBN 978-5-91244-166-0.
- Михаил Герман. Воспоминание о ХХ веке: Книга первая: Давно прошедшее : Plus-que-parfait. — СПб.: Азбука, Азбука-Аттикус, 2018. — С. 30—34. — 560 с. — ISBN 978-5-389-10725-0.
- Владимир Алексеевич Колганов. Герман, или Божий человек / Под ред. Д. О. Хвостова. — Центрполиграф, 2014. — 320 с. — (Современная проза). — ISBN 978-5-227-05084-7.