Уладзімір Пятровіч Вайншток

Уладзімір Пятровіч Вайншток (руск.: Владимир Петрович Вайншто́к; літаратурны псеўданім — Уладзімір Уладзіміраў, 1908-1978) — савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1978), заслужаны работнік культуры РСФСР (1969).

Уладзімір Пятровіч Вайншток
Дата нараджэння 27 лютага (11 сакавіка) 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1978(1978-10-18)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Заслужаны работнік культуры РСФСР
IMDb ID 0883357

Біяграфія правіць

Пачынаў кар’еру ў кіно памочнікам кінамеханіка. У 1924—1927 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце экранных мастацтваў. У 1927 годзе дэбютаваў на кінафабрыцы «Северафільм» як рэжысёр-пастаноўшчык кароткаметражнага фільма «Акцёр нехаця», які на экраны не выйшаў і не захаваўся. Паставіў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» некалькі дакументальных кінанарысаў.

Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы прыгодніцкім фільмам «Дзеці капітана Гранта» (1936) і «Востраў скарбаў» (1937).

У 1941 годзе Вайншток быў прызначаны намеснікам дырэктара «Масфільма». У кастрычніку 1941 года разам з дырэктарам Аляксандрам Грошавым арганізаваў эвакуацыю кінастудыі ў Алма-Ату. 14 лістапада 1941 года прызначаны другім намеснікам дырэктара па вытворчасці Цэнтральнай аб’яднанай студыі «Масфільм» і «Ленфільм» ЦГКС. Як намеснік дырэктара займаўся аднаўленнем кінастудыі «Масфільм» пасля яе часовай эвакуацыі з Масквы. У 1944 годзе прызначаны дырэктарам Чарнаморскай кінафабрыкі ў Адэсе, у 1945 годзе — упаўнаважаным Камітэта па справах кінематаграфіі пры Савеце Народных Камісараў СССР па рэпарацыях у Румыніі.

Падчас кампаніі па барацьбе з касмапалітызмам «вычышчаны» з сістэмы кінематаграфіі. Паводле ўспамінаў літаратуразнаўцы Барыса Грыбанава, які пасябраваў у Вайнштокам у пачатку 1950-х гадоў, той перабіваўся тады выпадковымі заробкамі, у прыватнасці ў «Детгизе».

У 1972 годзе вярнуўся ў рэжысуру, паставіўшы верныя канонам вестэрна прыгодніцкія баевікі — мастацкія фільмы «Вершнік без галавы» (паводле Т. Майн Рыда), «Узброены і вельмі небяспечны» (паводле Ф. Брэт Гарта), якія сталі лідарамі ўсесаюзнага кінапракату.

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Vladimir Vajnštok // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.