Уладзімір Пятровіч Ганчароў
Уладзімір Пятровіч Ганчароў (2 лютага 1938, г. Полацк — 3 кастрычніка 1996) — беларускі тэатральны дзеяч.
Уладзімір Пятровіч Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 1996 (58 гадоў) |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны дзеяч |
Тэатр | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 лютага 1938 года ў Полацку. Скончыў у 1961 годзе БДУ. Працаваў у газеце «Віцебскі рабочы». У 1968—1984 і 1993—1996 гадах загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Коласа[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1971 года.
Памёр 3 кастрычніка 1996 года[1].
Творчасць
правіцьАўтар інсцэніровак раманаў «Снежныя зімы» І. Шамякіна (1972, разам з І. Шамякіным), «Сымон-музыка» Я. Коласа (1976, разам з В. Мазынскім), «Закон вечнасці» Н. Думбадзе (1981, разам з В. Маслюком), сцэнічных кампазіцый «На дарозе жыцця» паводле твораў Я. Коласа (1982, разам з В. Мазынскім) і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ганчароў Уладзімір Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Літаратура
правіць- Ганчароў Уладзімір Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.