Уладзімір Раманавіч Вашкевіч
Уладзімір Раманавіч Вашкевіч (17 (30) сакавіка 1900, мяст. Зембін, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Барысаўскі раён — 10 чэрвеня 1970, Масква) — савецкі ваеначальнік, генерал-палкоўнік (1954)[1].
Уладзімір Раманавіч Вашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1970 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | кавалерыя, пяхота |
Гады службы | 1918—1961 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьГрамадзянская вайна ў Расіі
правіцьЗ 1918 года — у РСЧА[1]. З 1919 года — член КПСС. У 1920 годзе скончыў 2-я Петраградскія кавалерыйскія курсы, у 1923 годзе — Вышэйшую кавалерыйскую школу.
У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах, прайшоўшы шлях ад камандзіра ўзвода да памочніка камісара кавалерыйскага палка. У перыяд 1923 па 1925 быў камандзірам эскадрона, начальнікам штаба кавалерыйскага палка, начальнікам аператыўнай часткі кавалерыйскай дывізіі.
У 1928 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1] і да 1931 года служыў начальнікам штаба асобнай кавалерыйскай брыгады. У 1931—1935 — у ад’юнктуры і на выкладчыцкай і каманднай працы ў Ваеннай акадэмія імя М. В. Фрунзе.
У 1935—1937 гадах — камандзір і камісар кавалерыйскай дывізіі, з 1937-га — начальнік штаба кавалерыйскага корпуса.
З 1939 года — зноў на выкладчыцкай працы.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьЗ ліпеня 1941 па май 1945 года знаходзіўся ў дзеючай арміі.
Камандаваў 2-й дывізіяй народнага апалчэння Сталінскага раёна Масквы (з верасня 1941 года — 2-я стралковая дывізія), затым 5-й і 359-й стралковай дывізіі (1941 — 42) на Заходнім і Калінінскім франтах[1].
У 1942—1944 гадах — начальнік штаба 20-й арміі, кіраваў дзеяннямі арміі ў Арлоўскай і 2-й Ржэўска-Сычоўскай аперацыях.
Будучы начальнікам штаба 3-га Прыбалтыйскага фронту (з красавіка 1944 года) браў удзел у распрацоўцы і правядзенні Пскоўска-Астроўскай, Тартускай і Рыжскай аперацый, прарабіў вялікую працу па ўдасканаленні кіравання войскамі фронту пры вызваленні Прыбалтыкі[1].
Пасляваенныя гады
правіцьНачальнік штаба Прыбалтыйскай (1945—1951) і Закаўказскай (1953—1954) ваенных акругаў.
У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя Акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба ВС СССР.
З 1954 года — на ваенна-дыпламатычнай працы ў ПНР.
З 1955 года па 1956 год — начальнік кафедры ў Акадэміі Генштаба[1]. З 1956 года на навуковай рабоце[2].
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Кутузава 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Вашкевич Владимир Романович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 707. — ISBN 985-11-0077-3.