Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч
Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч (13 студзеня 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Рыгоравіч Крышчановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1940 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1958 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Ваенпраекце, намеснік кіраўніка лабараторыі ў ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1962 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі ў Гомелі (1970); у аўтарскім калектыве: мікрараён у Петрыкоўцы (1965), клуб у г.п. Усходні (1967), навучальны комплекс на 3000 чалавек з актавай залай, кафэ і спартзалай (1967), генплан рэканструкцыі і спальны корпус санаторыя (1968) у Лепелі, сталовая і спартзала па вул. Першамайскай (1968), гандлёва-грамадскі цэнтр Паўднёвы Захад-1 (1983) у Мінску, лёгкаатлетычны манеж ЧБВА ў г.п. Усходні (1973), пансіянат рэспубліканскага спорткомплекса «Раўбічы» і добраўпарадкаванне тэрыторыі (1973—82).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта гандлёва-грамадскага цэнтра Паўднёвы Захад-1 (1983).
Зноскі
Літаратура
правіць- Крищанович Владимир Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)