Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч

Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (25 жніўня 1946; в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000). Прафесар (2016).

Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч
Дата нараджэння 25 жніўня 1946(1946-08-25) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2000)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 8 класаў у Блужскай сярэдняй школе, а ў 1964 годзе 11 класаў у СШ №62 г. Мінска са срэбным медалём[1].

У 1969 г. скончыў БДУ. З 1969 г. у Інстытуце фізікі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.

Аўтар навуковых прац па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул.

Даследаваў таксама мастацкую спадчыну і сімволіку Ф. Скарыны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9