Уладзімір Уладзіміравіч Карызна
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Кары́зна (нар. 30 верасня 1962, г.п. Опса, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі кампазітар.
Уладзімір Уладзіміравіч Карызна | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Уладзімір Іванавіч Карызна |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Яўген Аляксандравіч Глебаў |
Прафесіі | кампазітар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПасля школы скончыў музычнае вучылішча, служыў у войску.
У 1990 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» прафесара Яўгена Глебава. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.
Працаваў у 1995—1997 гадах на Беларускім тэлебачанні, у 1998—1999 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм». З 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Прэм’ера» Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі.
Творчасць
правіцьПрацуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны-старэйшага, сімфанічныя паэмы, інструментальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песняў, творы для дзяцей, песні.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песні 1989, 1990 гг.
- II прэмія і ганаровы прыз Федэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе ваенна-патрыятычнай песні 1995 года.
- Пераможца рэспубліканскага конкурсу песняў, прысвечаных горада Мінска (1999)
- Аўтар песні-пераможцы на Усерасійскім конкурсе салдацкай песні ў намінацыі «Песні сучасных аўтараў» (2002)
- Уладальнік дыплому і спецпрыза «Найлепшая песня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў „Белазаўскі акорд“» (2011)
- Граматы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі
Сям’я
правіцьЖанаты, жонка Святлана — піяністка. Старэйшая дачка Анастасія — скрыпачка[1], сын Іван — віяланчэліст, [2].
Зноскі
- ↑ Чэмер, Мікола. На сувязі . Настаўніцкая газета (6 студзеня 2017). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Надзея Бунцэвіч. Карызна-бэнд // Культура. — 20—27 кастрычніка 2012. — № 42 (1064). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2023.
Спасылкі
правіць- Жыццяпіс на старонцы Беларускага саюза кампазітараў
- Жыццяпіс на старонцы Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Творы Уладзіміра Карызны(недаступная спасылка) ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі