Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў
Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (нар. 15 лютага 1936, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).
Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1977) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1959).
У 1969—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года загадчык лабараторыі, у 1978—2005 гадах намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Асноўны напрамак даследаванняў — аналіз функцыянальнай арганізацыі афферэнтных сістэм ўнутраных органаў, механізмаў вісцера-вісцаральных рэфлексаў, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыянальныя ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, электрафізіялагічна ў спалучэнні з метадам дэгенерацыі прадстаўлены доказы існавання вегетатыўных афферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання. Выяўлена і падрабязна вывучана адмысловая група ўласных вегетатыўных аффэрентных нейронаў, апасрэдуючых на ўзроўні прэвертэбральных сімпатычных гангліяў перадачу інтэрацэптыўных уплываў на функцыю наднырачнікаў. Устаноўлены заканамернасці змяненняў рэфлектарных рэакцый, якія ляжаць у аснове шэрагу расстройстваў, спалучаных з вісцаральным болем, ульцерагенезам, вагатаміяй, ішэміі тонкай кішкі, паказана вядучая роля эндагеннага монааоксіда азоту, бактэрыяльнага ліппалісахарыда, адэназіна ў мадуляцыі актыўнасці эферэнтнага і цэнтральнага звёнаў вісцаральная рэфлексаў.
Аўтар 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
БібліяграфіяПравіць
- Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. — Минск: Наука и техника, 1973 (разам з І. А. Булыгіным).
- Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. — Минск: Наука и техника, 1987.
- Механизмы саморегуляции вегетативных функций. — Минск: Навука i тэхнiка, 1989.
- Механизмы саморегуляции вегетативных функций в норме и патологии. — Минск: Наука и техника, 1994.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Салтанаў Уладзімір Усеваладавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 115—116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).