Уладзімір Трафімавіч Халіп
Уладзімір Трафімавіч Халіп (7 верасня 1939, в. Двор Пліна, Ушацкі раён) — беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).
Уладзімір Трафімавіч Халіп | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, тэатразнавец |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1939[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d] |
Дзеці | Ірына Халіп |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЗакончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 года інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я саладат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).
Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно[2].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Люцынай Бяльзацкай, дачкой беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага, мае дачку Ірыну Халіп (нар. 1967), беларускую журналістку.
Зноскі
- ↑ Халип Владимир Трофимович // https://www.biografija.ru/biography/khalip-vladimir-trofimovich.htm
- ↑ Халіп Уладзімір Трафімавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
правіць- Варатынская, Г. Кінематаграфіст з Ушаччыны / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). — 2004. — 22 снеж.
- Халіп Уладзімір Трафімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 553.