Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра

беларускі гісторык

Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра (укр.: Владислав Миколайович Кадира; нар. 30 жніўня 1979, Камень-Кашырскі раён, Валынская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі антыфеадальнага руху і казацтва ў Беларусі ў другой палове XVI — першай трэці XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра
укр.: Владислав Миколайович Кадира
Дата нараджэння 30 жніўня 1979(1979-08-30) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Камінь-Кашырскім раёне Валынскай вобласці Украіны ў сям’і служачых.

У 2001 годзе скончыў з адзнакай Валынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі па спецыяльнасці «гісторыя»[1][2].

З 2003 года працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры новай і навейшай гісторыі БДПУ імя М. Танка. У 2006 годзе скончыў аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Антыфеадальная барацьба беларускага і ўкраінскага народаў у другой палове XVI — першай трэці XVII ст.»[2].

У 2009 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі»[2].

З 2010 года па лістапад 2019 года — намеснік дэкана па вучэбнай рабоце гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка. У 2020 годзе скончыў дактарантуру БДПУ імя М. Танка[2].

З 2020 года дэкан гуманітарнага факультэта, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і менеджмента, першы прарэктар Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава[2].

Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра»[2].

Навукова-даследчая дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў — антыфеадальны рух і казацтва на Беларусі, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVI — першай трэці XVII стагоддзяў.

Вучоны сакратар праблемнага савета па гістарычных навуках БДПУ па экспертызе дысертацый; старшыня навукова-метадычнага савета гістарычнага факультэта.

Аўтар больш як 60 навуковых публікацый.

Асноўныя публікацыі правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць