Уладзіслаў Сталыгва

Уладзіслаў Сталыгва (1874 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Уладзіслаў Сталыгва
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 1874
Месца нараджэння
Жонка Марыя Сталыгва[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў родам з Віцебшчыны. Сям’я заўсёды захоўвала беларускія традыцыі. Так, напрыклад, як прыгадвала Зоська Верас, на Запускі іх частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі, такімі як верашчака, стояны кісель і іншымі. Гэта былі менавіта 1912—1915 гады.

У маі 1906 года ў Пецярбургу была створана выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»[1], дзе Уладзіслаў Сталыгва быў сакратаром. Але ўжо ў 1910 годзе яго сям’я пакінула Пецярбург і пераехала ў Варшаву.

На лецішча сям’і Сталыгаў, якое знаходзілася недалёка ад Варшавы ў Ажарове, амаль штотыдзень прыяжджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў XX стагоддзі. Лецішча ў Ажарове Сталыгам праектаваў архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Адтуль Сталыгвы перабраліся ў Вільню. А ў сакавіку 1915 года Віленская губернская ўправа па справах аб’яднанняў зацвердзіла статут Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, і таварыства пачало працаваць. Старшынёй стаў Вацлаў Іваноўскі, а адным з сяброў быў Уладзіслаў Сталыгва.

 
Беларускі гурток у Варшаве. 1912 г. Сям'я Сталыгваў: Уладзіслаў справа, жонка Марыя злева. На падлозе сядзяць дзеці Паўлінак, Маня і Геня.

Пасля 1918 года быў сябрам Беларускага навуковага таварыства ў Вільні[2]

У 1920-х гадах, як прыгадвае Зоська Верас, сям’я Сталыгваў жыла ў Вільні. Але ад беларускасці яны адышлі, таму «спатыкацца з імі не было ахвоты».

Зноскі

Літаратура правіць