Улад Кірыкеш
Улад Юліян Кірыкеш (рум.: Vlad Iulian Chiricheș; нар. 14 лістапада 1989, Бакэу, Румынія) — румынскі футбаліст венгерскага паходжання, абаронца бухарэсцкага ФКСБ і нацыянальнай зборнай Румыніі.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Улад Юліян Кірыкеш | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лістапада 1989[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера
правіцьЗаймацца футболам Улад пачаў у родным горадзе, але потым перайшоў у клуб «Ардзялул» з Клужа, дзе ў гэты ж час у акадэміі займаліся Міхай Рэдуц і Александру Максім. У 2007 годзе Кірыкеш далучыўся да акадэміі партугальскай «Бенфікі», дзе правёў 12 месяцаў. У 2008 гозе вярнуўся на радзіму, дзе спачатку выступаў за «Інтэрнацыянал», а потым за «Пандурый».
З 2012 года Улад з’яўляўся іграком сталічанага клуба «Сцяўа», які выклаў за іграка 1,2 млн еўра. 24 жніўня 2013 года румынскі клуб прадаўправы на іграка англійскаму «Тотэнхэм Хотспур» за 9,5 млн еўра[3]. Дэбют іграка за новы клуб прыпаў на матч Кубка лігі супраць «Астан Вілы», які скончыўся перамогаў «шпораў» з лікам 4:0.
30 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе абаронцы ў італьянскі клуб «Напалі»[4].
У верасні 2019 года быў арандаваны «Сасуола» з абавязацельствам выкупу[5], на наступны год стаў паўнавартасным іграком каманды. У ліпені 2022 года перайшоў у «Крэманезэ».
У ліпені 2023 года вярнуўся ў ФКСБ.
Міжнародная кар’ера
правіцьУлад дэбютаваў за нацыянальную зборную Румыніі 2 верасня 2011 года ў матчы супраць зборнай Люксембурга[6].
Дасягненні
правіць«Сцяўа»:
- Чэмпіён Румыніі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2013
Заўвагі
правіць- ↑ Vlad Chiriches // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vlad Chiriches // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Tottenham agree price for Chiriches Архівавана 6 лістапада 2014.. FIFA.com
- ↑ "Наполи" официально объявил о трансфере Влада Кирикеша. football.by
- ↑ «Сассуоло» арендовал Кирикеша у «Наполи» с обязательством выкупа. by.tribuna.com
- ↑ Torje double keeps Romania in touch. UEFA.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Улад Кірыкеш