Ула Ліндквіст
Ула Ліндквіст (шведск.: Ulla Lindkvist; 30 жніўня 1939 — 6 жніўня 2015[2]) — шведская арыентыроўшчыца, першая чэмпіёнка свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні[3].
Ула Ліндквіст | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўнае арыентаванне |
Клуб | OK Tjärnen[d] |
Нарадзілася | 30 жніўня 1939 |
Памерла |
6 жніўня 2015[1] (75 гадоў) |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьУла Ліндквіст з’яўляецца самай яскравай зоркай жаночага спартыўнага арыентавання пачатку 1960-х гадоў. У 1961 годзе была створана Міжнародная федэрацыя спартыўнага арыентавання і было вырашана праводзіць чэмпіянаты Еўропы. Першы чэмпіянат Еўропы прайшоў у верасні 1962 года ў Нарвегіі каля мястэчка Лётэн (нарв.: Løten). Першай чампіёнкай Еўропы сярод жанчын стала Ула Ліндквіст.[4]
Праз два гады, на другім чэмпіянаце Еўропы Ула Ліндквіст заняла трэцяе месца, саступіла толькі прадстаўніцы Швейцарыі Маргрыт Томэн і сваёй суайчынніцэ Ганне-Марыі Вальстэн.[4]
У 1965 годзе было вырашана пра змяненне чэмпіяната Еўропы ў чэмпіянат свету. На новым міжнародным турніры Ула зноў станавілася пераможцай — яна двойчы брала золата ў 1966 і ў 1968 гадах, а ў 1970 годзе на чэмпіяце свету ў ГДР заняла другое месца.[3]. Такім чынам, Ула займала пераможныя месцы на чэмпіянатах Еўропы і свету на працягу амаль 10 год.
Ула Ліндквіст восем разоў запар (з 1967 па 1974) перамагала на буйнейшых шведскіх спаборніцтвах па арыентаванню О-Рынген.
Зноскі
- ↑ http://www.orientering.se/grenar/orientering/nyheter/sverigesforstavarldsmastarinnaharlamnatoss/
- ↑ Sveriges första världsmästarinna har lämnat oss(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2015. Праверана 23 лістапада 2015.
- ↑ а б World Orienteering Championship, senior statistics 1966-2006 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011. Праверана 04.02.2009.
- ↑ а б European Orienteering Championship, senior statistics 1962-1964, 2000-2004 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011. Праверана 04.02.2009.