Умба (пасёлак гарадскога тыпу)
Умба[2] (руск.: У́мба) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мурманскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Церскага раёна і гарадскога паселішча Умба. Пасёлак размешчаны на Кандалакшскім беразе Белага мора ў Кандалакшскім заліве, ля вусця ракі Умба. Паморскае сяло Умба ўпершыню згадваецца ў 1466 годзе. Бліжэйшая чыгуначная станцыя размешчана ў горадзе Кандалакша (110 км на паўночны захад ад пасёлка). У пасёлку працуюць сярэдняя школа, прафесійнае вучылішча, бібліятэка, дзіцячая спартыўная школа, дзіцячая школа мастацтваў.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||
Умба на Вікісховішчы
|
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта Мурманскай вобласці